🫶 Беларусь манументальная: ад Леніна і помніка вішні, да Гедыміна з Агінскім Мемарыяльны ландшафт Беларусі ў буйных райцэнтрах – даследаванне ад інстытуту «Палітычная сфера» . Навукоўцы даследавалі помнікі, манументы, мемарыяльныя шыльды, помныя знакі – пад тысячу аб’ектаў. Гэта помнікі рэвалюцыі, савецкай, ваеннай і беларускай гісторыі. Ёсць таксама і абстрактныя, як «помнік вішні», «манумент згушчонкі» ці «помнік маладосці». «Захоўваецца пераемнасць ушанавання сілавых і ваенных ведамстваў, адначасова пашыраюцца сюжэты культуры, мастацтва і мясцовай гісторыі. Рэгіянальная спецыфіка слабая. Прадстаўлены нешматлікімі аб’ектамі расейскі наратыў, але спецыфічны: вайна ў Чачэніі і падводная лодка «Курск«, пігуць даследчыкі». Навукоўцы заўважылі, што ў помніках сучаснасці «утрымліваецца і надбудоўваецца ваенна-дзяржаўная рамка», «распаўсюджваецца мілітарны наратыў», што нават небяспечнай з улікам сітуацыі ў рэгіёне. Больш чытайце па спасылцы. 👈
БеБелсат
КатегорияOtherЯзыкRUДобавлен06 июл. 2026 г.КачествоПроверен
Подписчики2K
Сред. просмотры1.1K
ERR52.8%
Цена-- RUB
Цена / подписчик--
Цена / просмотр--
Метрики обновлены: 06 июл. 2026 г.
Последние посты
☝️ На Чарнобылі ўлады паставілі кропку Дзяржаўнай праграмы па ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС у Беларусі больш ня будзе. Пра гэта заявілі ў Міністэрстве надзвычайных сітуацыяў, падлічыўшы выдаткі. Паводле чыноўнікаў, за час існавання незалежнай Беларусі было патрачана прыблізна 60 мільярдаў рублёў – каля 20 мільярдаў долараў у сённяшнім эквіваленце. За іх у пацярпелых раёнах пабудавалі больш за 69 тысяч кватэраў і дамоў, каля 280 школаў і дзіцячых садкоў. Цяпер жа ўлады ўзялі курс на вяртанне ў гаспадарчы абарот земляў, забруджаных пасля катастрофы. Як раней пісаў «Белсат» на падставе дакументаў аб'яднання BELPOL , у Гомельскай вобласці каля 31 тысячы гектараў забруджаных земляў плануюць вярнуць у сельскую і лясную гаспадарку. Больш на гэтую тэму чытайце на сайце. 👈 І па гэтай спасылцы ён даступны ў Беларусі. 👈
💥 #галоўнае за 6 ліпеня ✔️ У 87 гадоў памёр Пётра Садоўскі – палітык, дыпламат, удзельнік галадоўкі дэпутатаў супраць дыктатуры ✔️ У ВНУ Беларусі вырасла колькасць замежнікаў. Мясцовых студэнтаў становіцца ўсё менш ✔️ Небяспечны званок для беларусаў: Турцыя ўжо дэпартуе палітычных уцекачоў ✔️ Мікола Статкевіч выдасць зборнік турэмных эсэ ✔️ Загінуў былы палітвязень Аляксей Ляўкевіч ✔️ На мяжы ўпершыню не далі ўвезці ў Беларусь бензін з Расеі ✔️ Украінскія дроны змаглі ўпершыню дасягнуць найбуйнейшага НПЗ Расеі ✔️ Лукашэнка заявіў , што беларускіх вайскоўцаў «не будуць пасылаць у бойню» ✔️ ЗША могуць накіраваць у Польшчу каля 5 тысяч дадатковых вайскоўцаў ужо цягам найбліжэйшых трох месяцаў ✔️ Праўнук Брэжнева пайшоў ваяваць і ўжо ў першым баі трапіў у палон ✔️ Трамп дамогся адмены дыскваліфікацыі лідара зборнай ЗША ✔️ 8 гадзінаў чакання і 400 аўтаў у чарзе: найцяжэйшая сітуацыя на мяжы з ЕЗ склалася ў Берасці ✔️ Улады падлічылі , колькі патрацілі на пераадоленне наступстваў Чарнобыля #рэпрэсіі : ◽️ Суд над Сяргеем Міхалком пачнуць завочна ўжо 29 ліпеня ◽️ 18 чалавек затрымалі за пікнік у парку
🕯 У 87 гадоў памёр Пётра Садоўскі – палітык, дыпламат, удзельнік галадоўкі дэпутатаў супраць дыктатуры Пра смерць бацькі паведаміла яго дачка Аліна. Нарадзіўся ў 1939 годзе на Полаччыне, скончыў Менскае сувораўскае вучылішча і Менскі педінстытут замежных…
☝️ Пастка для Лукашэнкі: хто ўратуе ад Расеі -- Кітай ці Захад? Лукашэнка забег пад кітайскі парасон: заява Кітаю аб падтрымцы «суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Беларусі » — гэта не толькі рэакцыя на пагрозы Кіева , але і халодны сігнал Маскве . Адначасова рэжым уключае «дыпламатыю закладнікаў», тэрмінова вызваляючы каля 30 палітвязняў, каб задобрыць Захад . Так дыктатар хваравіта шукае паратунку ад Пуціна , які хоча ўцягнуць Беларусь у вайну. Гэтую тэму ў эфіры праграмы «Прасвет» абмяркоўваюць вядоўца Сяргей Пеляса , ваенны аналітык Зміцер Міцкевіч і палітолаг Марэк Будзіш . ☝️