Радыё Свабода — Беларусь

@radiosvabodaПроверенLive API

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

КатегорияNewsЯзыкRUДобавлен06 июл. 2026 г.КачествоПроверен
Открыть в Telegram
Подписчики13.3K
Сред. просмотры1.9K
ERR14.1%
Цена-- RUB
Цена / подписчик--
Цена / просмотр--
Метрики обновлены: 10 нояб. 2026 г.
Последние посты
Жаночы дзень за кратамі. Як асуджаныя беларускі жывуць у калёніях: https://smarturl.click/Yw8Ygv

Там носяць лыжкі ў кішэнях. Шыхтуюцца па пяць у шэраг. Прачынаюцца пад гукі паветранай трывогі. Чуюць побач плач немаўлят, але ня могуць узяць іх на рукі. Не выбіраюць, дзе спаць, кім працаваць, што глядзець у тэлевізіі, бо інтэрнэту, як і смартфонаў, там няма. І ня могуць выйсьці за плот.

«Усе жанчыны мараць, каб гэтыя калёніі перасталі існаваць. Але хай гэта будзе турма, а не калёнія, дзе з нас так зьдзекуюцца, дзе мы проста нявольніцы. Гэта проста ГУЛАГ, бясплатная праца, за якую рэжым атрымлівае рэальныя грошы»

Расказваем, як у краіне выглядае сыстэма турэмнага пакараньня жанчын.
22610 нояб.
Беларускага журналіста і кінакрытыка Тараса Тарналіцкага дадалі ўва ўкраінскую базу «Міратворац» → https://smarturl.click/GkmJjD

Прычынай стала інтэрвію з украінцам, які перайшоў украінска-беларускую мяжу, каб ня трапіць пад мабілізацыю ўва ўкраінскае войска.

Стваральнікі «Міратворцу» палічылі, што артыкул папулярызуе ўцёкі ад мабілізацыі.

«Эўрарадыё» заявіла, што даданьне Тарналіцкага ў базу нічым не абгрунтаванае.
1.4K9 нояб.
Пасьля новых украінскіх удараў па НПЗ у Расеі зноў увялі абмежаваньні на продаж паліва → https://smarturl.click/y8wgqj

Нафтавая кампанія «Роснефть» увяла абмежаваньні на продаж паліва на сваіх аўтазаправачных станцыях ува ўсіх рэгіёнах Расеі.

У залежнасьці ад рэгіёну ў адны рукі дазволена прадаваць ад 30 да 50 літраў бэнзіну.

У некаторых рэгіёнах ужо ўводзяць абмежаваньне й на дызэльнае паліва.
1.4K9 нояб.
Асноўнае за 9 лістапада

• 1500 ураджэнцаў Беларусі загінулі за Расею? Трагедыя ў Кракаве. Сакрэт пераможцаў Гедройця. Відэанавіны 9 лістапада

• «Дна няма». Расказваем пра выдавецтва, якому захацелася прынесьці крыху сьмеху ў сур’ёзную індустрыю

• Найбольшыя страты беларусаў з 1945 году? Што выявіў выцек «Расстату» пра вайну ва Ўкраіне

• Улады Беларусі зноў павялічваюць фінансаваньне абароны і сілавікоў. Якія расходы прапануюць у бюджэце на 2027 год

• У Беларусь прыбылі палітыкі зь нямецкай зямлі Брандэнбург. Хто ў дэлегацыі
1.4K9 нояб.