ВЯЧОРКА

@viacorkaПроверенLive API

КатегорияOtherЯзыкRUДобавлен06 июл. 2026 г.КачествоПроверен
Открыть в Telegram
Подписчики1.3K
Сред. просмотры3.2K
ERR241.7%
Цена-- RUB
Цена / подписчик--
Цена / просмотр--
Метрики обновлены: 07 июл. 2026 г.
Последние посты
Пра еўрапейскую пазіцыю, санкцыі, падтрымку медыя і грамадзянскай супольнасці: — Пазіцыя Еўразвязу ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі застаецца нязменнай: яго не прызнаюць легітымным, і нармалізацыі не будзе пакуль не будзе сістэмных змен. — Тэхнічны дыялог паміж Мінскам і Еўразвязам існаваў заўсёды і працягваецца. Праблема не ў Еўразвязе, а ў тым, што рэжым не гатовы ісці насустрач, працягвае ўзмацняць рэпрэсіі і паглыбляе свой удзел у вайне. — Дэмакратычныя сілы заклікаюць Еўразвяз захаваць падтрымку незалежных медыя і грамадзянскай супольнасці як мінімум на ўзроўні апошніх гадоў. — Колькасць візаў для беларусаў на працягу апошніх гадоў застаецца прыкладна на тым жа ўзроўні і набліжаецца да максімуму магчымасцяў консульскіх службаў. Выдаецца вялікая колькасць шматразовых візаў, а ўзровень адмоваў застаецца адным з найніжэйшых. Планаў па скарачэнні колькасці візаў або абмежаванні іх выдачы няма. — Еўразвяз працягвае падтрымліваць палітычных зняволеных праз праваабарончыя арганізацыі. Адначасова дзейнічае Міжнародны гуманітарны фонд, да якога ўжо далучыліся 12 дзяржаў. Улічваючы маштабы рэпрэсій і патрэбаў, гэтай падтрымкі недастаткова, але яна застаецца крытычна важнай. https://news.zerkalo.io/economics/128403.html
32031 мая
21–22 траўня ў Вільні мы рыхтуем ужо Трэці Кангрэс па палітвязняволеных Беларусі #WithoutJustCause . Гэта форум асаблівы. Ён адрозніваецца ад іншых мерапрыемстваў тым, што тут галоўнае слова — за самімі палітвязнямі. Мы гаворым не толькі пра іх, але і з імі: пра іх думкі, іх чаканні, іх патрэбы, іх бачанне будучыні. Сёння важна падтрымліваць тэму палітвязняў у публічным дыскурсе. Мы бачым, што пачаўся і працягваецца працэс вызвалення людзей. Мы павінны нагадваць, што за кратамі застаюцца людзі, з'яўляюцца новыя палітвязні. На Кангрэсе збяруцца праваабаронцы, палітыкі, дыпламаты, прадстаўнікі беларускай грамадзянскай супольнасці і дыяспары. Удзел возьме і Святлана Ціханоўская Запрашаем вас далучыцца. Важна: жывой трансляцыі не будзе, таму просім загадзя рэгістравацца. 🕒 21–22 траўня 📍 Вільня, Літва ℹ️ Праграма: https://tsikhanouskaya.org/be/event/iii-kanhres-pa-palityaznyavolenykh-u-belarusi ✅ Рэгістрацыя: https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLScMi9aqhJ6ZOdT3T5DSbaUJnNOKD9fujjDeQDVKw3-DU1P4lQ/viewform
9.8K16 мая
Сёньня прэзыдэнт Польшчы Караль Наўроцкі ганараваў Анджэя Пачобута ордэнам Белага Арла. Гэта адна з найстарэйшых і найвышэйшая дзяржаўная ўзнагарода Польшчы, якую ў розныя гады атрымлівалі многія асобы, зьвязаныя з Беларусьсю — Шушкевіч, Кандрусевіч, Сьвёнтэк, Латышонак, Міцкевіч, Пілсудзкі, Касьцюшка і Агінскі. Пра Анджэя Пачобута магу сказаць толькі адно слова — НЯЗЛОМНАСЬЦЬ. Мужны, няскораны, сымбаль беларуска-польскага сяброўства.
5153 мая
Сёньня пасьля цырымоніі на Замкавай плошчы ў Варшаве да Сьвятланы Ціханоўскай падышоў дарадца прэзыдэнта Наўроцкага, каб сказаць, што ім было прыемна бачыць беларускія сьцягі. Бо Канстытуцыя 3 траўня — гэта не толькі пра Польшчу, але і пра Беларусь, і пра ўсе народы, якія жылі разам. І важна адзначаць супольную гісторыю, і падтрымліваць адно аднаго. Дзякуй усім беларусам, якія далучыліся сёньня: Василий Плешкунов, Aleh Kulesha — і ўсім-усім-усім.
3823 мая
Не атрымліваецца далучыцца асабіста да V Канферэнцыя беларусаў і беларусак свету? Ёсць магчымасць далучыцца анлайн! Сачыце за прамой трансляцыяй і далучайцеся да размовы з любой кропкі свету — будзем разам абмяркоўваць важныя пытанні і шукаць рашэнні для будучыні Беларусі. Пачатак у 11:00 па мінскім часе. Поўную праграму канферэнцыі знойдзеце тут — не прапусціце дыскусіі і абмеркаванні!
33830 апр.