Belarus history

@belarusian_historyVerifiedLive API

История Беларуси в фото и коротких интересных фактах

CategoryOtherLanguageRUFirst seenJul 06, 2026QualityVerified
Open in Telegram
Subscribers8K
Avg views288.9K
ERR7.3%
Price-- RUB
Price / subscriber--
Price / view--
Metrics updated: Jul 06, 2026
Recent posts
Сем пытаньняў пра вызваленьне Беларусі і афіцыйнае сьвята 3 ліпеня. ТЭСТ: https://smarturl.click/50YJ Праверце свае веды
291Jul 3
Ужо сёньня: дзень народзінаў Васіля Быкава і Ўладзімера Каткоўскага, гадавіна перашага мітынгу ў Курапатах → https://smarturl.click/oZRJB • 102 гады таму нарадзіўся славуты беларускі пісьменьнік Васіль Быкаў . • 50 гадоў таму нарадзіўся Ўладзімер Каткоўскі — вэб-рэдактар сайту Радыё Свабода і пачынальнік беларускай Вікіпэдыі. • 38 гадоў таму ў Курапатах прайшоў першы мітынг памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў. Пра іншыя гістарычныя падзеі 19 чэрвеня чытайце на сайце Свабоды
582Jun 19
Ужо сёньня: 220 гадоў камандзіру паўстанцаў Міхалу Валовічу → https://smarturl.click/wGEJ8 Міхал Валовіч нарадзіўся на Слонімшчыне. Удзельнічаў у паўстаньні 1831 году. Потым у Парыжы ўступіў у Інтэрнацыяналу карбанарыяў, які рыхтаваўся ў 1833-м распачаць усеагульны выступ супроць эўрапейскіх манархаў. Лёзунгамі будучага паўстаньня на беларускіх землях былі канстытуцыя, надзяленьне сялянаў зямлёй, роўнасьць палітычных правоў. Валовіча, які належаў да прыхільнікаў абвяшчэньня Літвы-Беларусі дэмакратычнай рэспублікай, зацьвердзілі паўстанцкім начальнікам слонімска-наваградзкай акругі. Праз два тыдні ён нелегальна дабраўся да радзімы. Але не дачакаўшыся сыгналу зь Вільні, пачаў самастойныя дзеяньні… Калі яго схапілі, на допытах ён нікога з паплечнікаў не назваў. Царскія ўлады павесілі яго ў Горадні, а цела закапалі ў вапнавым кар’еры. Пра іншыя падзеі дня чытайце на сайце Свабоды .
497Jun 18
Ужо сёньня: выйшла ў сьвет паэма Якуба Коласа «Новая зямля» → https://smarturl.click/GYngw 11 чэрвеня 1923 году пабачыла сьвет паэма Якуба Коласа «Новая зямля» — прызнаны нацыянальны эпас беларусаў. Паэма пачынаецца вядомымі кожнаму радкамі «Мой родны кут, як ты мне мілы» і расказвае пра пошукі сялянамі сваёй долі, што ўвасобілася ва ўласнай зямлі. Першыя разьдзелы паэмы Якуб Колас напісаў падчас зьняволеньня ў менскім Пішчалаўскім замку ў 1911 годзе. Самы час прыгадаць 20 нечаканых фактаў пра Якуба Коласа . А пра іншыя гістарычныя падзеі 9 чэрвеня чытайце на сайце Свабоды .
564Jun 11
Ужо сёньня: 145 гадоў таму нарадзіўся Іван Луцкевіч — беларускі археоляг, публіцыст, палітык Ён быў адным з заснавальнікаў Беларускай рэвалюцыйнай грамады, зь ягонай ініцыятывы выдаваліся газэты «Наша Доля», «Наша Ніва» і «Гоман», было заснавана Беларускае выдавецкае таварыства ў Вільні, адкрытыя Беларускі клюб і першая беларуская гімназія. Разам з братам Антонам Іван Луцкевіч стаў ініцыятарам абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Самы час прыгадаць «20 нечаканых фактаў пра Івана Луцкевіча» ! 🗓 Пра іншыя гістарычныя падзеі 9 чэрвеня чытайце на сайце Свабоды .
555Jun 9